Есть задача?решим железно

ООО «Лазори» - динамично развивающееся машиностроительное предприятие. Основными направлениями нашей деятельности являются металлообработка и производство нестандартного оборудования, используемого во многих областях промышленности.

Подробнее

Интересное

З другаснага рынку жылля знікае масавы пакупнік

 

 

Разам з тым, кватэры ў Мінску істотна не таннеюць, паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшыня Савета Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць", кіраўнік мінскага агенцтва нерухомасці "БелЦТН" Мікалай Прасталупаў.

Попыт на кватэры існуе, аднак адсутнічае магчымасць разлічвацца за жыллё валютай

Цяпер амаль усе кіраўнікі сталічных агенцтваў нерухомасці адзначаюць вельмі цяжкую сітуацыю на другасным рынку жыллёвай нерухомасці, якая дасягнула ўжо стадыі "замарожвання". Як і раней, патэнцыйныя пакупнікі актыўна цікавяцца існуючай прапановай, аднак колькасць рэальных здзелак з кожным днём толькі памяншаецца. Галоўным чынам здзелкі адбываюцца толькі ў тых выпадках, калі гаспадарам жылля неабходна сапраўды тэрмінова прадаць свае кватэры і калі яны згодныя на істотныя зніжкі ці на тое, што разлікі будуць ажыццяўляцца цалкам або часткова ў беларускіх рублях.

Асноўная частка прадаўцоў жылля патрабуе ад кліентаў разлічвацца абавязкова ў замежнай валюце (USD), або (у выключных выпадках) у беларускіх рублях — але па рэальным рынкавым кошце долараў. Менавіта ў аспекце магчымай канвертацыі валют сёння і ўзнікае большасць спрэчных пытанняў паміж бакамі. Прадаўцы жылля гатовыя браць у нацвалюце, калі ўявіць, што долар адпавядае Br8—10 тысячам. Другія ўдзельнікі рынку не супраць, калі цэннік у валюце перапісваецца ў рублі па курсе 1 долар — 6 тысяч рублёў. У сваю чаргу пакупнікі кватэр спрабуюць заплаціць у рублях па курсе абменнікаў, дзе долар нібыта каштуе ад 4500 бел. рублёў, але там набыць яго немагчыма.

Да 40 тысяч USD існуюць толькі зусім маленькія аднапакаёўкі

У дыяпазоне цэн ад 36 да 42 тысяч долараў у Мінску на другасным рынку жылля прапануюцца толькі вельмі слабыя па якасці і маленькія па плошчы аднапакаёвыя кватэры. Гэта кватэры агульнай плошчай да 30—33 квадратных метраў у старых пяціпавярховых дамах па вуліцах Кавалеўскай, Кабушкіна, Казінца, Альшэўскага, Волаха, Уральская і ў Шабанах. Такія не вельмі ўтульныя "хрушчоўкі" з маленькімі кухнямі маюць сярэднюю цану прапановы квадратнага метра агульнай плошчы ў межах 1200—1300 долараў. Крыху лепшыя па якасці аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай да 37 жыллёвых "квадратаў" каштуюць ужо да 50 тысяч долараў. Стандартныя аднапакаёўкі ў панэльных дзевяціпавярховых дамах у спальных раёнах сталіцы з крыху большай плошчай (да 42 квадратных метраў) прапануюцца да 57—60 тысяч долараў. Даражэйшыя аднапакаёўкі рэальным попытам сёння ўвогуле амаль не карыстаюцца.

Існуюць цяпер на рынку зусім маленькія двухпакаёвыя "хрушчоўкі", агульная плошча якіх складае ад 36 да 45 квадратных метраў. На крайніх паверхах старых дамоў такія кватэры прапануюцца за 45-50 тысяч долараў. Самая вялікая колькасць прапановы на другасным рынку прыпадае на звычайныя двухпакаёвыя кватэры плошчай ад 42 да 52 квадратных метраў, якія маюць цэннік ад 55 да 70 тысяч долараў. Большыя па плошчы (60—70 "квадратаў") двухпакаёвыя кватэры ў параўнальна новых дамах і двухпакаёўкі ў цэнтры горада могуць каштаваць ад 80 да 115 тысяч долараў. Усё астатняе даражэйшае двухпакаёвае жыллё лічыцца кватэрамі эліт-класу.

Мінімальны цэннік трохпакаёвых кватэр пачынаецца з 58 тысяч долараў. Трохпакаёвыя "хрушчоўкі" коштам да 70 тысяч долараў уяўляюць сабою памяшканне плошчай ад 54 да 63 квадратных метраў. Такія кватэры маюць кухню плошчай 6—7 квадратных метраў і звычайна сумешчаныя пакоі. Трохпакаёўкі з палепшанай планіроўкай і плошчай да 70—75 "квадратаў" прапануюцца ўсяго да 80 тысяч долараў.

Источник: nest.by

Свежие статьи

10 Янв. 2014 - Праздник в кафе читать
14 Дек. 2013 - Применение автокрана в современных условиях читать
10 Дек. 2013 - Строим тепловую сеть: на что обратить внимание? читать
13 Ноя. 2013 - Отдых на острове Санторини читать
12 Ноя. 2013 - Современные литейные производства читать
05 Ноя. 2013 - Чугунные печи для бани читать
28 Окт. 2013 - Контроллер машины многоточечной контактной сварки SA-2000AF читать
02 Окт. 2013 - Испытательное оборудование для двухопорного изгиба металлов и сплавов по методу Шарпи: что нужно о нем знать? читать
01 Окт. 2013 - Основные преимущества санаторного лечения читать
27 Сен. 2013 - Особенности изготовления металлоконструкций читать

Последние новости

29 Янв. 2013 - Строительство складского помещения читать
24 Янв. 2013 - Как правильно выбрать диски на авто. читать
24 Янв. 2013 - Навесное оборудование Miller читать
22 Янв. 2013 - Модные зимние куртки пуховики от Fred Perry читать
30 Ноя. 2012 - Гаджет в городе... NISSAN JUKE читать
23 Ноя. 2012 - ОАО "Редуктор-ПМ" развивает новые производственные направления читать
20 Ноя. 2012 - В ПВЦ «Радмир Экспохолл» пройдет 4-я специализированная выставка «Строительство. Коттедж. Ландшафт. Энергоэффективные технологии» читать
20 Ноя. 2012 - Семантическое ядро запросов читать
18 Ноя. 2012 - Ультралайт в степях читать
18 Ноя. 2012 - В Астане увеличилось строительство частных домов читать
мобил 3000 5w40 мобил 3000 5w40 отзывы
 
Олива купить запчасть G052539A2 Skoda Audi Volkswagen Seat
 
free bitcoin mixier
 
free download misic